Фанетыка

1.     Прачытайце радкі з верша Францішка Багушэвіча “Балада”. Падкрэсліце фанетычныя словы, у саставе якіх ёсць два санорныя гукі.
У гаспадарцы ж – страта на страце:
Зараза на быдла, пажар і злодзей…
Скаціна пала, гумно згарэла,
Коні пакралі ў час рабочы.
А тут і плата на выкуп прыспела,
 Зборшчык, як  дым той лезе ў вочы.
Прадаў Ануфры усю худобу,
Выплаціў выкуп, падаткі, збор.
2.     Што такое фанетычная пазіцыя гука? Затранскрыбіруйце словы.
У вопратцы, цвісці, не еў, яна і ён, латышскі, возьмешся, яечня, не верандзе, ва Узбекістане, аб’інелы.
3.     Колькі слоў затранскрыбіравана? Зрабіце арфаграфічны запіс гэтых слоў.
[с’а н а ш] - ____________  [н о ш к а] - _____________  [р о х]- ______________
 [р а ш ч ы н’ і ц’] - ______________  [с’э р в’ і с] - _______________
 [н а р э с’ц’э] - ________________
4.     Выпішыце словы, у якіх літары е, ё, я абазначаюць галосны гук і мяккасць папярэдняга зычнага.
Вясёлка, Янка, пад’ём, копія, з’ездзіць, цемрашал, жыццё, сняданак, шчаўе, маянэз, клёцкі, ежа, аб’ехаць, бліны, Праметэй.
5.     Пакажыце праз транскрыпцыю, як вымаўляюцца словы і словазлучэнні.
Ні з кім, не бачыла, брат і дзядзька, з шапкаю, скінуць, з мяне, яна і ты.
6.     Вызначце і напішыце, у чым асаблівасць вымаўлення слоў кожнага рада. Выпішыце чацвёртае “лішняе”. Абгрунтуйце сваю думку.
1)    Надзея, падземны, падзяліць, радзіма.
2)    Абпаліць, казка, касьба, перадсвяточны.
3)    Казахскі, каўказскі, нясвіжскі, чэшскі.

4)    Дагледжаны, дождж, пасаджу, ураджай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий