Літаратуразнаўчыя тэрміны

Паняцце
Азначэнне
1
Алегорыя
Раскрыццё абстрактнага паняцця шляхам стварэння канкрэтнага мастацкага вобраза.
2
Алітэрацыя
Паўтарэнне ў вершаванай мове аднолькавых або падобных зычных гукаў з мэтай узмацнення гукавой выразнасці твора.
3
Амфібрахій
Трохскладовая стапа з націскам на другім (сярэднім) складзе.
4
Анапест
Трохскладовая стапа з націскам на апошнім (трэцім) складзе.
5
Антонімы
Словы з супрацьлеглымі значэннямі.
6
Антытэза
Супастаўленне процілеглых або кантрастных паняццяў, вобразаў, прадметаў, з’яў і інш.
 7
Апавяданне
Невялікі празаічны твор, у аснову якога пакладзена адна жыццёвая сітуацыя, падзея, адзін жыццёвы эпізод, выпадак.
8
Аповесць
Сярэдняя паміж раманам і апавяданнем эпічная форма. Ад апавядання адрозніваецца шырэйшым ахопам рэчаіснасці, больш складаным сюжэтам; у адрозненне ад рамана аповесць, як правіла, мае адну сюжэтную лінію, аднаго галоўнага героя.
9
Архаізмы
Устарэлыя словы, якія ў сучаснай беларускай мове замяніліся сінонімамі.
10
Афарызм
Выслоўе, у якім у трапнай, лаканічнай і вобразнай форме выказана арыгінальная думка.
11
Байка
Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай.
12
Балада
Сюжэтны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу.
13
Вадэвіль
Лёгкая камедыйная п’еса, асноўная дзея ў якой спалучаецца з музыкай, песнямі, куплетамі, танцамі.
14
Верлібр
Свабодны верш (без рыфмы) з філасофскімі разважаннямі.
15
Верш
Невялікі літаратурна-мастацкі твор,напісаны вершаванай мовай.
16
Вобраз
Спосаб і форма адлюстравання жыцця ў мастацтве і літаратуры. Пры стварэнні вобраза адбываецца абагульненне канкрэтнага, у выніку чаго адзінкавая з’ява ўспрымаецца як агульная.
17
Гіпербала
Моцнае перабольшванне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета або зявы з мэтай завастрыць на іх увагу.
18
Гістарызмы
Устарэлыя словы, што выйшлі з актыўнага ўжытку па прычыне знікнення прадметаў, з’яў, паняццяў, якія яны абазначалі.
19
Гратэск
Празмернае перавелічэнне, спалучэнне нечаканых і рэзкіх кантрастаў.
20
Гумар
Паказ жыццёвых з’яў абочалавека ў камічнай, дабрадушна-смешнай форме.
21
Гутарка
Адзін з жанра фальклорнай і ананімнай беларускай літаратуры ХІХ ст. Напісаны яны пераважна вершаванай мовай у форме размовы.
22
Дактыль
Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе.
23
Драма
Адзін з найбольш пашыраных жанраў драматычных твораў, у якім жыццё раскрываецца ў вострых калізіях, супярэчнасцях.
Драма-гэта таксама адзін з трох родаў літаратуры, у якім пісьменнік усе свае думкі і пачуцці перадавярая дзеючым асобам.
24
Дылогія
Цыкл твораў з дзвюх частак.
25
Дыфірамб
Верш урачыста-хвалебнага зместу ў гонар нейкага героя, горада, Бога.
26
Дыялог
Размова паміж дзвюмя або некалькімі асобамі.
27
Завязка
Эпізод, падзея, з якіх пачынаецца развіццё сюжэта.
28
Ідэя
Асноўны сэнс літаратурнага твора, вывад, да якога пісьменнік прыводзіць чытача. Ідэя не толькі вынікае з твора; яна ўключае і суб’ектыўную, аўтарскую ацэнку герояў, іх дзеянняў, учынкаў.
29
Іронія
Затоеная, скрытая насмешка.
30
Камедыя
Твор, у якім камічна, у смешным выглядзе паказваюцца розныя зявы жыцця з мэтай іх крыткі.
31
Кампазіцыя
Будова мастацкага твора: размяшчэнне і спалучэнне асобных частак, састаўных элементаў сюжэта, сцэн, эпізодаў, дыялогаў, маналогаў і інш. Складаная кампазіцыя, як правіла, у эпапеях, раманах,паэмах. Апавяданне і вершмаюць больш простую кампазіцыю.
32
Кульмінацыя
Момант найвышэйшага напружання ў развіцці дзеяння. Яна перадае найбольш драматычнае выпрабаванне, праз якое праходзіць герой.
33
Лірыка
Адзін з трох родаў літаратуры, які адлюстроўвае рэчаіснасць праз вобраз-пераважанне. Слова лірыка часта ўжываецца як сінонім паэзіі. Асноўнымі лірычнымі жанрамі з’яўляюцца паэма і верш.
34
Лірычны герой
Вобраз той асобы, ад імя якой ідзе размова ў вершы. Лірычны геой-вобраз абагульнены, тыпізаваны, і атаясамлівасць яго з асобай  паэта нельга.

Комментариев нет:

Отправить комментарий