Паслядоўнікі Скарыны

    Сымон Будны – наступнік Скарыны ў справе друкавання кніг і пашырэння асветы сярод народных мас. Ён адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, ведаў польскую, чэшскую, італьянскую, лацінскую, грэчаскую, старажытнаяўрэйскую мовы. Але найбольш за ўсё ён любіў сваю родную мову.
     Сымон Будны выступаў у сваіх кнігах супраць рэлігійных догмаў, заклікаў пазнаваць народную мову і мараль, змагацца за свабоднае развіццё навукі і пашырэнне ведаў сярод простых людзей.
   Адначасова з ім за некалькі сот кіламетраў ад Нясвіжа працаваў у сваёй друкарні, заснаванай у фальварку Цяпіна, на Віцебшчыне, яшчэ адзін змагар за народную асвету, аднадумец Буднага – Васіль Цяпінскі.
    Нялёгка прыходзілася першым асветнікам, пачынальнікам і прадаўжальнікам друкарскай справы, змагарам супраць цемры і адсталасці, супраць сярэдневяковай схаластыкі. Іх параследавалі, цкавалі, кідалі ў астрог, часам нават палілі на вогнішчы.
    Такія людзі, як Сымон Будны, не маглі доўга жыць на адным месцы. У далейшым ён пакіне Нясвіж, як перад гэтым пакінуў Клецк, і ўцячэ ў Лоск. Там ён заснуе новую друкарню. Польскія ўлады схопяць Буднага і пасля пабояў і здзекаў кінуць у рэчку, каб утапіць вучонага за тое, што ён выступаў супраць цемрашальства. Але ён выратуецца.
    Карысную справу рабілі вучоныя і яго вучні. Праз колькі стагоддзяў мы будзем удзячны ім – Францыску Скарыне, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму – за тое, штоя ны першымі на Беларусі пачалі друкаваць свае кнігі.


Сымон Будны

Васіль Цяпінскі

Комментариев нет:

Отправить комментарий