Тэсты. Лексікалогія і фразеалогія

ТЭСТ 1

1.Адзначце правільныя фармулёўкі.
1) Паўтарэнне аднолькавых або падобных зычных гукаў ці іх спалучэнняў называецца асанансам.
2) Паўтарэнне аднаго і таго ж галоснага гука ў словах называецца алітэрацыя.
3) Асноўная адзінка мовы, з дапамогай якой называюцца ўсе шматлікія з’явы і прадметы, дзеянні, стан, - гэта слова.
4) Выдзяляюцца тры асноўныя тыпы ўзнікнення новых лексічных значэнняў: метафара, метанімія, сінекдаха.
5) У мнагазначных словах выдзяляюцца прамое і пераноснае значэнні.

2. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі ў сказах і іх тыпам пераноснага значэння.
А) Уся школа выйшла на суботнік.
1) метанімія;
2) метафара;
3) сінекдаха.
Б) У музеі прайшла выстаўка шкла.
В) Я хацеў бы прачытаць Багдановіча.
Г) Паміж вучнямі разгарэлася гарачая спрэчка.
Д) Пад акном па дарожцы беглі красоўкі.

3.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі – амонімамі і іх тыпамі.
А) Стан – катэгорыя дзеяслова і стан – форма, тулава.
1) амаформы;
2) амафоны;
3) амографы;
4) лексічныя.
Б) Мука і мука, туга і туга.
В) Медзь і мець, затым і за тым.
Г) Нота – умоўны графічны знак для запісу гукаў музыкі і нота – афіцыйны дыпламатычны зварот урада адной дзяржавы да другой.
Вусны – назоўнік і вусны – прыметнік.


4. Адзначце правільныя фармулёўкі.
1) Словы з розным лексічным значэннем, якія не маюць паміж сабой сувязі, а пішуцца і гучаць аднолькава, называюцца амонімамі.
2) Словы і выразы, якія маюць блізкае ці аднолькавае значэнне, але гучаць і пішуцца па-рознаму, называюцца сінонімамі.
3) Стылістычны прыём, сутнасць якога заключаецца ў спалучэнні слоў, што абазначаюць процілеглыя паняцці, называецца перыфраза.
4) Выраз, які з’яўляецца апісальнай перадачай сэнсу другога выразу, называецца антытээза.
5) Мнагазначныя словы патрэбна адрозніваць ад амонімаў.

5.  Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад, А2Б5В3Г4.

А. Бывала, у нядзельку, мы, малыя, пачуўшы пах бліноў і хуценька ўсхапіўшыся з ложка, мыемся, а спадцішка ўсё на стол пазіраем.
Б. Замер дроў, якія грузілі на машыну, вёўся рабочымі прыблізна.
В. Расклеіўшы канверт, я паспешліва прагледзеў пісьмо і выбег з хаты.
Г. Спасылаючыся на запісы ў дзённіку, Максім Лужанін паступова ўзнавіў гісторыю стварэння паэмы Якуба Коласа “Адплата”.
1. З першых крокаў.
2. Адным вокам.
3. Крок за крокам.
4. На вока.
5. На скорую руку.

ТЭСТ 2

ЦТ - 2013

Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

Варыянт 1.
А.Зямля, як кажуць, круглая, і знаёмага чалавека часам можна сустрэць вельмі далёка ад Радзімы.
Б. Паступова ўсё больш і больш давала пра сябе знаць вясна.
В. Камбайнеры спяшаліся, пакуль стаяла добрае надвор’е, зжаць пшаніцу, таму працавалі пастаянна.
Г. У касе мне паведамілі, што аўтобусы часова будуць хадзіць па іншым раскладзе.
1. Да пары да часу.
2. Дзень ада дня
3. Абы дзень да вечара.
4. Дзённа і ночна.
5. Іншым разам.

Варыянт 2.
А. Горад наш рос хутка.
Б. Кажуць, што на табольскіх плёсах неабсяжная шыр.
В. Да сваёй мэты стаць лётчыкам-выпрабавальнікам я ішоў паступова.
Г. Увесь месяц брыгада трактарыстаў пастаянна працавала ў полі.
1. І дзень і ноч.
2. На вачах.
3. Крок за крокам.
4. Не акінуць вокам.
5. Не адвесці вачэй.

Варыянт 3.
А. Маці і хвалявалася, і адначасова верыла, што Надзейка абавязкова паступіць ва ўніверсітэт.
Б. Невялічкае азярцо імгненна пакрылася ледзяной коркай.
В. Дождж зрэдку пераходзіў у лівень.
Г. Якраз год назад адбылася тая сустрэча, што беспаваротна змяніла мой лёс.
1. Раз і назаўсёды.
2. У адзін момант.
3. Разам з тым.
4. Раз-два і ўсё.
5. Час ад часу.

Варыянт 4.
А. Канстанцін адчуваў: вось-вось павінна адбыцца нешта важнае, што канчаткова зменіць яго жыццё.
Б. Прааналізаваўшы тэлеперадачы, няцяжка заўважыць, што некаторыя з іх аднолькавыя.
В. Антон на сваім новенькім веласіпедзе нечакана для сяброў адразу ўз’ехаў на горку.
Г. Калі аўтобус скрануўся з месца, мы ўсе дружна заспявалі песню.
1. Адным махам.
2. Раз і назаўсёды.
3. Як адзін.
4. На адзін манер.
5. Адзін пры адным.

Варыянт 5.
А. Бывала, у нядзельку, мы, малыя, пачуўшы пах бліноў і хуценька ўсхапіўшыся з ложка, мыемся, а спадцішка ўсё на стол пазіраем.
Б. Замер дроў, якія грузілі на машыну, вёўся рабочымі прыблізна.
В. Расклеіўшы канверт, я паспешліва прагледзеў пісьмо і выбег з хаты.
Г. Спасылаючыся на запісы ў дзённіку, Максім Лужанін паступова ўзнавіў гісторыю стварэння паэмы Якуба Коласа “Адплата”.
1. З першых крокаў.
2. Адным вокам.
3.Крок за крокам.
4. На вока.
5. На скорую руку.

ТЭСТ 3

ЦТ - 2015

Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў фразеалагізмах словамі-кампанентамі ў левым слупку і іх варыянтамі ў правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

Варыянт 1.
А. Злятаць з вуснаў.
Б.Вылецець з памяці.
В.Выбываць са строю.
Г.Адысці на задні план.
1.Вырваць.
2.Зрывацца.
3.Выскачыць.
4.Адступіць.
5.Выходзіць.

Варыянт 2.
А.Вярэдзіць душу.
Б.Набрацца моцы.
В.Розуму не прыстаўлю.
Г.Пачуццё локця.

1.Адчуванне.
2.Сумленне.
3.Сілы.
4.Сэрца.
5.Галавы

Варыянт 3.
А.Працягваць руку.
Б.Збіраць вяршкі.
В.Атрэпваць рукі.
Г.Апусціць нос.
1.Адпускаць.
2.Атрасаць.
3.Падаваць.
4.Звесіць.
5.Здымаць.

Варыянт 4.
А.Галава трашчыць.
Б.Свет стаіць.
В.Зелянее ў вачах.
Г.Вымушае жадаць лепшага.

1.Трымаецца.
2.Пакідае.
3.Расколваецца.
4.Цямнее.
5.Шуміць

Варыянт 5.
А.Выклікаць агонь на сябе.
Б.Схопліваць на ляту.
В.Пацэліць у яблычак.
Г.Падаваць руку.
1.Працягваць.
2.Браць.
3.Хапаць.
4.Трапіць.
5.Скіраваць.

ТЭСТ 4

1.Прачытайце пары слоў і выпішыце з іх дыялектныя словы.
1) шампіньёны – куркі;                                       4) прач – апалонік;
2) касач – плісняк;                                               5) саснякі – лісічкі.
3) балота – патапеча;

2. Выпішыце з кожнага рада слова, якое з'яўляецца сінонімам да выдзеленага слова:
1) слата – гразь, холад, гарачыня;
2) абмеркаваць – падмурак, цяжар, сярэдзіна;
3) сумны – адзінокі, самотны, сумесны;
4) цёмна – змрочна, блекла, брыдка.

3.Прачытайце пары слоў і выпішыце з іх агульнаўжывальныя словы.
1) іней – навісь;                                                   4) узлесак – балонне;
2) гулы – рэха;                                                     5) прыпеўка – балонне.
3) аблой – галалёдзіца;

4. Прачытайце пары слоў і з кожнай з іх выпішыце ўстарэлае слова:
1) відок – сведка;
2) сякера – барта;
3) прыбытак – зыск;
4) нагалосак – націск;
5) коска – закавыка.

5. Пазначце неалагізмы:
1) Вялікдзень;
2) веласнегаход;
3) даведка;
4) сонцамабіль;
5) відэамагнітафон.





Комментариев нет:

Отправить комментарий