Лексікалогія

Лексікалогія (гр.lexiкos - слоўны, logos - вучэнне, навука) - раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку (слоўнікавы склад мовы).
Лексіка  (гр. lexikos - слоўнікавы) - уся сукупнасць слоў дадзенай мовы.
Сінонімы (гр. synonimos - аднайменны) - словы, розныя па гучанні, але аднолькавыя або блізкія па значэнні.
Антонімы (гр. anti - супраць, anoma - імя) - пары слоў з супрацьлеглым значэннем.
Амонімы (гр. homos - аднолькавы, onyma - імя) - словы, якія пры аднолькавым гучанні маюць у залежнасці ад кантэксту рознае значэнне.
Паронімы (гр. para - побач, блізка і  onyma - імя) - гэта словы, якія ўтвораны ад аднаго кораня пры дапамозе розных афіксаў і маюць рознае або часткова супадаючае значэнне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий