Водгук на мастацкі твор


Асноўныя патрабаванні

1. Правільнае разуменне тэмы і ідэі прапанаванага твора.
2. Кампазіцыйная цэласнасць і завершанасць  водгуку.
3. Інтэрпрэтацыя (тлумачэнне, раскрыццё сэнсу) асобных слоў, вобразаў, сімвалаў, тэмы, ідэі прапанаванага тэксту.
4. Сцісласць, канкрэтнасць і дакладнасць думак.
5. Уласнае стаўленне выяўленай тэмы і сістэмы моўных сродкаў, гэтай таямніцы, за якой стаіць асоба пісьменніка і пры дапамозе якой перадаюцца аўтарскія пошукі, разважанні, перажыванні.
6. Акуратнасць афармлення.

ПАЗБЯГАЙЦЕ:
Беспадстаўна вялікага аб’ёму (ад 7 да 12 старонак) водгукаў за кошт лішняй інфармацыі, не звязанай са зместам твора, загадзя падрыхтаваных ўступаў і заключэнняў, паўтораў раней сказанага.
Празмернай мастацкасці, “квяцістасці” стылю, дыялогаў з дзённікам, рэдакцыяй газеты, бабуляй, сяброўкай і іншымі. Сучасны водгук – гэта не столькі мастацкі празаічны, паэтычны ці драматургічны твор на зададзеную тэму, колькі індывідуальнае асэнсавананне таго, што і як сказаў аўтар, як вы гэта ўбачылі, зразумелі і здольныя інтэрпрэтаваць.
Недакладнасцей, двухсэнсоўнасці, нелагічнасці, арфаграфічных, пунктуацыйных, моўных, стылёвых памылак.
Празмерна дакладнага пераказу зместу твора з выкарыстаннем аўтарскіх метафар і эпітэтаў. Ваша задача не пераказаць тэкст, а расказаць пра яго, пра аўтара, пра падзеі, што згадваюцца, пра пачуцці, якія выкліканы зместам твора, прапанаванага для водгуку, адным словам, раскрыць сэнс гэтых метафар.

Памятка па напісанні водгуку

Мэта: падзяліцца ўражаннямі ад прачытанага, пераканаць у сваіх ацэнках, зацікавіць творам.

1     Уступ. (Пры якіх умовах вы пазнаёміліся з творам.)
  Тэма і асноўная думка. (Можа быць праблема)
   Дзе і калі адбываюцца падзеі, апісаныя ў творы?
4     Якія эпізоды твора зрабілі на вас найбольшае ўражанне? Чаму?
5     Хто з герояў асабліва спадабаўся? Чаму?
6     Мова твора. Што асабліва запомнілася, здалося незвычайным?
7     Над чым вас прымусіў задумацца прачытаны твор, чым узбагаціў?


Комментариев нет:

Отправить комментарий