Архітэктура Беларусі

Я атрымаў у спадчыну
Спалены Полацкі летапіс,
Клёкат буслоў над Начаю,
Магілы дзядоў над Лепелем.
Сокалаў-Воюш
    Уся зямля беларуская ўсыпана прыгожымі зоркамі-дыяментамі, старажытнымі помнікамі архітэктуры-гэта і Мірскі замак, і Несвіжскі Радзівілаў, Навагрудская княжацкая рэзідэнцыя ў выглядзе крэпасці-ўмацавання, светлая Каложа над Нёманам і Траецкае прадмесце ў Мінску, таксама Жыровічскі манастыр, Спаса-Еўфрасіннеўская царква ў Полацку і многія іншыя. Помнікі гэтыя-мураваны летапіс, які лепш за любую машыну часу перанясе цябе ў мінулае, у далёкія часы нашых продкаў.
   Архітэктура Беларусі-гэта летапіс народа ў древе і камені. Старажытныя замкі, ратушы, храмы з’яўляюцца адбіткам таленту народа. Архітэктурная спадчына Беларусі-невычарпальны калодзеж творчай фантазіі многіх пакаленняў, якія на працягу стагоддзяў стваралі непаўторны вобраз краіны. У культуры Беларусі спляліся разам раманскі стыль і готыка, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка.
   Нёман… Над гэтай ракой зіхацяць найбуйнейшыя і найярчэйшыя зоркі архітэктуры.  І вось апынулася я сярод гродненскіх мурагоў і лясоў, каля самога магутнага волата- Нёмана, каля царквы Каложа.
Каложа, туга мая светлая!
У чорны Нёман, па чорным шкле
Сіняй кропляй спадае ракета,
Быццам зорка ў ціхі Бетлем.
У. Караткевіч “Каложа”.
  Зіхацяць вочкі-акенцы царквы, нібы падмігваюць мне, запрашаюць да сябе на экскурс у мінулае. Але нешта трохі боязна… Хіба гэта жартачкі з дваццаць першага стагоддзя адразу ў дванаццатым апынуцца? Толькі цікаўнассць бярэ верх! Ціха падыходжу да царквы. Шурпатыя ад часу сцены нагадваюць аб тым, што яны чулі ўсё, што адбывалася тут раней. Прыгожая гульня форм і ліній заварожвае! Цуд! Як такое хараство мог стварыць чалавек!?
  Адчыняю дзверы… Ах! Так і хочацца запытацца: “ Дзе я?” Маляўнічыя абразы і іконы строга пазіраюць на мяне, свечкі неяк лагодна і пяшчотна “саграваюць” сваім бархатным святлом. Запах ладану і воску зусім адрывае ад рэчаіснаці і нясе кудысьці зусім далёка-далёка, да самых хмар.
  Азірнулася, здзіўленая гэткім цудам, і ўбачыла фрэскі, вітражы, галаснікі, гукі і шолахі ад якіх тут гучалі вельмі моцна.
  З легендаў вядома, што царква была пабудавана ў другой палове 12 стагоддзя і асвечана ў гонар першых усходнеславянскіх святых, князёў Барыса і Глеба, узведзена на высокім правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой.
За сваю 800-гадовўю гісторыю храм некалькі разоў быў разрабаваны і стаяў ў запусценні, але ж галоўную небяспеку несла прыродная стыхія. Ужо ў 1720 годзе размыты Нёманам берагавы абрыў падышоў да самых сценаў будынка, што прывяло нават да яго нязначнага нахілу. Амаль праз 130 гадоў, у ноч на 2 красавіка 1853 года, у выніку апоўзня паднёвая сцяна храма  і частка заходняй абвалілася ў рэчку. Толькі ў 1897 годзе бераг быў умацаваны і на месцы разбураных сценаў пастаўлены драўляныя. Нягледзячы на шматлікія рамонтныя работы, адзін з самых выдатных помнікаў беларускага дойлідства сёння патрабуе да сябе ўвагі і клопату дзяржавы. ( У вершы “Каложа” Караткевіча перадаецца хваляванне за лёс цудоўнай старажытнейшай спадчыны. Аўтар параноўвае храм з зоркай Віфлеема. Яна адлюстроўваецца ў Нёмане, яна свеціць усім, хто не абыякавы да сваёй гісторыі, да сваёй культуры, хто хоча пазнаць сябе як народ).
І ў няпэўным хвілінным блакіце,
Уся адзіная, уся са святла,
З небам, з Нёманам, з зямлёю злітая,
З сэрцам нашым Каложа ўзрасла…
Уся-крышталь невыказна сіні,
Уся- як край наш, як сон, як вясна.
У. Караткевіч
                                         
Далей падарожжа ў мінулае прыводзіць мяне на пляц старажытнага Полацка. Са здзіўленнем раптам заўважаю, як ідзе па брукаванай вуліцы манашка ў чорнай вопратцы, славутая палачанка, Еўфрасіння Полацкая. Нібы зачараваная іду за ёй  і трапляю ў жаночы манастыр- тагачасны асветніцкі цэнтр не толькі Беларусі, бо кнігі, перапісаныя ў манастыры, былі вядомы і ў Ноўгарадзе, і Кіеве.
Пастаяўшы некалькі хвілін, палюбаваўшыся прыгажосцю Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы, пабудаванай адным з першых беларускіх дойлідаў Іаанам у 12 стагоддзі, нібы ў мроях пераношуся на авеяную славай нашых продкаў Наўгародскую зямлю. З цікавасцю пазіраюна Замкавую гару, на якой знаходзіцца Навагрудскі палац. Ён будаваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, з 11 па 16, як велікакняжацкая рэзідэнцыя. Уражвае сваёй магутнасцю, таўшчынёй сцен, што дасягалі амаль трох метраў; маленькімі байніцамі, размешчанымі на другім паверсе пабудовы; некалькімі вежамі, злучанымі непрыступнымі сценамі. Зразумела, палац будаваўся ў абарончых мэтах, таму быў абнесяны валам і рвом, напоўненым вадой, і нават меў падземны ход да вады. Зусім не дзіўна, што мураваную крэпасць на працягу некалькіх стагоддзяў не маглі захапіць ні нямецкія крыжакі, ні нават мангола-татары. І толькі ў пачатку 18 стагоддзя замак будзе ўзарваны шведамі…
Узрушаная незвычайнымі прыгодамі, ў апошні раз акідваю поглядам Замкавую гару і сэрца напаўняе гонар за родны край і велічны подзвіг прадзедаў.
  Пасля стамляючай вандроўкі так хочацца вярнуцца ў родны горад Мінск. Але як жа ўтрымацца, каб не наведаць Мінкі гістарычны цэнтр-помнік 16—сярэдзіна 19 стагоддзя, размешчаны па берагах ракі Свіслач. Гістарычны цэнтр складаецца з Ракаўскага прадмесця, Верхняга горада з дзівосным праваслаўным кафедральным саборам, пабудаваным у стылі барока ў 17 стагоддзі, праўда тады ён будаваўся як касцёл бернардзінак.
Трэцяй цэнтральнай часткай старажытнага Мінска лічыцца Траецкае прадмесце, якое складаецца з двух-, трохпавяхровых будынкаў, упрыгожаных балконамі, надворнымі лесвіцамі, варотамі, ліхтарамі. Веерам разбягаюцца ад маста маленькія вузкія вулачкі. Многае было знішчана вайной, але ў канцы 20 стагоддзя адрэставрыравана згодна старым малюнкам. І сёння Траецкае прадмесце з’яўляецца помнікам архітэктуры і градабудавання і ахоўваецца дзяржавай.
   Ціхімі крокамі адыходжу ад старажытнага цэнтра горада Мінска і па праспекту Скарыны накіроўваюся да сучаснай  цэнтральнай яго часткі: плошчы Незалежнасці з падземным горадам “Сталіца”. З замілаваннем пазіраю на Чырвоны касцёл Алены і Сымона, пабудаваны на сродкі двараніна Эдварда Вайніловіча. Успамінаецца незвычайная гіторыя ўзнікнення будынка…
   Вайніловічы мелі дваіх дваіх дзяцей: дачку Алену і сына Сымона. Дзеці раслі паслухмянымі, добразылівымі, міласэрнымі. Алена рыхтавалася стаць мастачкай і ўсе заробленыя грошы аддаваць на падтрымку бедных і абяздоленых. Але ўсе планы і мары дзяўчынкі перакрэсліла  эпідэмія грыпа. Алена і Сымонка захварэлі. Увечары стан дзяцей пагоршыўся. Ноччу Алена ўбачыла Маці Божую, якая сказала ёй: "Я не магу даць табе і Сымонку здароўя. Але ты шмат добрага зрабіла для Бога і людзей.І я дапамагу тваім бацькам. Няхай пасля вашай смерці бацькі ўсё сваё багацце аддадуць на пабудову касцёла з чырвонай цэглы, бо чырвоны колер- колер радасці. Гэты касцёл будзе для іх радасцю і суцяшэннем, бо душы вашы будуць наведваць гэты касцёл у вялікія святы".
   Алена прачнулася, папрасіла аловак і паперу і намалявала эскіз будучага касцёла. Увечары дзяўчынка выказала бацькам апошнюю волю і ціха сканала. Тут жа сканаў і Сымонка.
   Пахаваўшы дзяцей, Вайнілівіч узяўся за працу. Праз чатыры гады, у 1910 годзе, касцёл быў асвячоны. Але ў 30-я гады ўлады адабралі яго ў вернікаў, потым некалькі разоў пераладжвалі то пад тэатр, то пад Дом кіно.  І вось нарэшце пасля доўгіх гадоў намаганняў і просьбаў вернікі атрымалі назад аганьбаваную сваю святыню. У 1990 годзе ўпершыню ў Чырвоным касцёле загучала малітва.
   Хараство касцёла прыкавала мой погляд. Але час вяртацца дадому. Я стомленая саджуся ў аўтобусны маршрут нумар сто і па сучаснаму праспекту Скарыны накіроўваюся да любімага Маскоўскага аўтобуснага вакзалу. Насупраць яго размешчана, як некаторыя лічуць, восьмы цуд свету, Нацыянальная бібліятэка, зробленая ў выглядзе алмаза.
   На маю думку, сучасная і старажытная архітэктуры Беларусі гарманічна зліліся ў адно цэлае і з’явіліся адбіткам высокага майстэрства нашых продкаў непаўторнага таленту і самабытнай культуры і мастацтва беларусаў.
Шчочку да вуснаў туліць,
Каб таямніцу спытаць:
-Белая Русь, матуля,
Гэта дзяўчынка?
Так?
Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
-Белая Русь- Радзіма
Перад табой ляжыць.

Д. Бічэль-Загнетава “Белая Русь”

Комментариев нет:

Отправить комментарий