Тэматыка вусных выказванняў

Білет № 1
1. Сцэнічнае жыццё беларускай драматургіі (на прыкладзе аднаго твора).
2. Павучальны змест беларускіх прыказак і прымавак.

Білет № 2
1. Лепшыя ўзоры беларускай грамадзянскай лірыкі (на выбар).
2. Ці сонца над табою, ці зарніцы,
    аблокі кучаравыя ці зоры, --
    люблю цябе, мой родны светлы горад,
    ціхмяна-задуменная сталіца.
                                          Васіль Жуковіч.

Білет № 3
1. Лепшыя ўзоры беларускай філасофскай лірыкі (на выбар).
2. Ідэі Адраджэння і Рэфармацыі на Беларусі.

Білет № 4
1. Лепшыя ўзоры беларускай інтымнай лірыкі (на выбар).
2. Вы, калядачкі, бліны-ладачкі,
      Ай, люлі-люлі, бліны-ладачкі.

Білет № 5
1. Лепшыя ўзоры беларускай пейзажнай лірыкі (на выбар).
2. Табе складаю шчыры свой санет,
    Прапрадзедаў маіх жывая мова, --
    Майго народа першая аснова,
    Душы яго шырокі, чысты свет! Еўдакія Лось.

Білет № 6
1. Санет і трыялет у беларускай паэзіі: дасканаласць формы і зместу.
2. Патрыятызм – гэта ўпрыгожанне Радзімы талентамі і справамі. (Гергій Марчук).  
Білет № 7
1. Праўда вайны ў творах Васіля Быкава.
2. Раны гояцца часам, а дружбаю – гора... (Аркадзь Куляшоў).

Білет № 8
1. Нашы сімвалы.
2. Значэнне роднай мовы ў захаванні нацыянальнай свядомасці.

Білет № 9
1. Беларускі народны эпас: маральна-этычныя каноны і эстэтычныя вартасці.
2. З усіх сродкаў выхавання, якія ёсць у нас, у людзей, самым выпрабаваным і надзейным было і будзе слова. (Васіль Вітка).

Білет № 10
1. Усяслаў Чарадзей у “Слове пра паход Ігаравы”: адметнасці стварэння вобраза.
2. Развагі каля карціны беларускага мастака.

Білет № 11
1. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай” як асноўная крыніца звестак пра беларускую асветніцу.
2. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў.

Білет № 12
1. Ключавыя моманты культурна-асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны.
2. Сучасная беларуская музыка.

Білет № 13
1. Сімвал велічы і нязломнасці ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра”.
2. Кніга, якая мяне ўразіла.

Білет № 14
1. Народныя легенды і паданні.
2. Багата, родная ты мова… А вобразы якія ў словах, А параўнанняў што за ўзлёт! (Пятрусь Броўка).
Білет № 15
1. Мастацкія адметнасці апавяданняў Яна Баршчэўскага.
2. Чалавеку патрэбна не слава, а людская увага і ласка (Сяргей Грахоўскі).

Білет № 16
1. Навум Прыгаворка як увасабленне лепшых рыс беларускага сялянства (паводле камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча “Ідылія”).
2. Мой расказ замежным сябрам пра Беларусь.

Білет № 17
1. Ідэйны змест публіцыстыкі Кастуся Каліноўскага.
2. Трымаю хлеб на стомленых руках,
      Нібыта візу ў новае стагоддзе (Змітрок Марозаў).

Білет № 18
1. Увасабленне асноўных прынцыпаў маральнага кодэкса беларуса ў паэзіі Францішка Багушэвіча.
2. Быць вартым мінулага сваёй краіны.

Білет № 19
1. Нашы рэкі.
2. Дарагія мясціны Беларусі.

Білет № 20
1. Філасофская аснова чалавечага быцця ў творах Ядвігіна Ш.
2. Настаўнікі — са школай застаюцца, удумлівей ад кожнае вясны.
(Сяргей Панізнік).

Білет № 21
1. Сутнасць паэтычнага крэда Янкі Купалы.
2. Заўсёды рады вітаць гасцей.

Білет № 22
1. Мая будучая прафесія.
2. Запамінальная вандроўка па Беларусі.

Білет № 23
1. Навошта пачуцці, як грошы, хаваць…(Леанід Дайнека)
2. Якім павінен быць урок беларускай мовы.

Білет № 24
1. Малюнкі сялянскага жыцця ў паэме Якуба Каласа “Новая зямля”.
2. Скарынавы кнігі.

Білет № 25
1. Тэма маладосці і кахання ў творчасці Максіма Багдановіча.
2. Беларуская казка.

Білет № 26
1. Нашы песні.
2. Беларуская газета (часопіс) сёння.

Білет № 27
1. Мастацкая дасканаласць абразкоў, лірычных мініяцюр Змітрака Бядулі (“Ля кросен”, “У заварожаных казках”, “Маці” і іншыя).
2. Назвы населеных пунктаў Беларусі.

Білет № 28
1. Выкрыццё чалавечых заган у байках Кандрата Крапівы.
2. Што не зможаш адолець адзін, -- Талака дапаможа табе! (Леанід Пранчак)

Білет № 29
1. Сучасная беларуская паэзія ў асобах і творах, яе дасягненні (аўтары і творы на выбар).
2. Рэкі і азёры Беларусі.

Білет № 30
1. Мастацкія дасягненні сучаснай беларускай прозы (аўтары на выбар).
2. Музей расчыняе свае дзверы.

Білет № 31
1. Творчыя дасягненні сучаснай беларускай драматургіі (на выбар).
2. Змагар за народ Кастусь Каліноўскі.

Білет № 32
1. Мой любімы беларускі паэт.
2. Настаўнік – соль зямлі. (Сымон Будны).

Білет № 33
1. Вобраз маці ў беларускай літаратуры.
2. Той і шчаслівы, хто зведаў каханне... (Пімен Панчанка).

Білет № 34
1. Гісторыя Беларусі ў сучаснай прозе.
2. Мая вёска (горад) учора і сёння.

Білет № 35
1. Родная старонка ў творчасці беларускіх пісьменнікаў.
2. Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова. (Алесь Разанаў).

Білет № 36
1. Беларускія легенды і паданні.
2. І ўсё мілагучна для слыху майго: / І звонкае “дзе”, і густое “чаго”. (Пімен Панчанка).

Білет № 37
1. Жывёлы і птушкі ў беларускім фальклоры і мастацкай літаратуры.
2. Сучасныя аграгарадкі.

Білет № 38
1. І надышла чарнобыльская эра: Цень фантастычны жудаснага звера
Лёг на краіну з назвай Беларусь. (Змітрок Марозаў)
2. Моладзевыя арганізацыі Беларусі: гісторыя і сучаснасць.

Білет № 39
1. Неўміручы смех баек Кандрата Крапівы.
2. Вышэй за ўсё і перш за ўсё – чалавечнасць. (Янка Брыль).

Білет № 40
1. Помнікі архітэктуры ў беларускай паэзіі.
2. Калі ласка! – Нашай роднай мовы Шчырыя і ветлівыя словы. (Пятрусь Броўка).

Білет №41
1. Класікі беларускай літаратуры.
2. Дажынкі – свята хлебаробаў.

Білет №42
1. Традыцыйныя народныя святы Беларусі.
2. Вера нашых продкаў.

Білет №43
1. Мы часта самі адчувалі, што адной кнігі мы не можам дачытаць, а другая чытаецца лёгка, ад яе нельга адарвацца. Усё ў ёй хораша, натуральна... І сакрэт гэтага майстэрства просты... (Ян Скрыган).
2. Чалавеку патрэбна не слава, а людская павага і ласка (С. Грахоўскі).

Білет №44
1. На зямлі агонь палае Вечны, ды чамусьці ў свеце не цяплей… (Уладзімір Карызна).
2. Вобраз матулі ў беларускай літаратуры.

Білет №45
1. Вялікая айчынная вайна ў гісторыі нашага народа.
2. Быць шчаслівым – гэта вельмі проста.

Білет №46
1. Што я цаню ў людзях.
2. Якой павінна быць школа будучага.

Білет №47
1. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі.
2. Спартыўныя дасягенні беларусаў.

Білет №48
1. Піьменніцкія арганізацыі Беларусі: гісторыя і сучаснасць.
2. Беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім.

Білет №49
1. Мая краіна – Беларусь.
2. Знакамітыя людзі Бацькаўшчыны.


Комментариев нет:

Отправить комментарий