Словаўтварэнне. Заданні

Заданне 1.
Вызначце спосаб утварэння аўтарскіх наватвораў.
1.Палыны пасівелі на ўзгорку, запрыгоршчыць і кіне іх вецер.
2.Ой, вам, гусі-вырайніцы, жыць не доўга ў чужаніцы…
3.Досыць зямля ад войнаў дрыжала. Планета нявесціцца, у планеты хрэсьбіны.
4.Зямлянкі на грудзях маёй – азёрнавокай, гордай партызанкі.
5.Экранная калыханка плыла ў папяровым лесе; мігцеў пластылінавы месяц, працяты тэлемаланкай.
Аўтарскі наватвор
Утваральная аснова
Спосаб словаўтварэння
Надзор’е
Зор(ы)
Прыставачна-суфіксальны





















 Заданне 2.
У табліцы прадстаўлены тыпы суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў агульнага роду. У пустыя клеткі ўпішыце прапушчаныя суфіксы або словы.

Суфікс
Слова
1.

папрашайка
2.
-ак-(а) / -як-(а)

3.

бадзяга, туляга
4.
-к-(а)

5.

запявала
6.
-он-(я)

7.

злюка
8.
-ейк-(а)


 Заданне 3.


Замяніце словазлучэнні аднаслоўнымі адпаведнікамі.

         Вучань трэцяга класа - …; вучань чацвёртага класа - …, страфа з трох радкоў - …, тэрмін у дваццаць год - …, прызначаны для дваіх - …, дыстанцыя ў сто метраў - … .


Заданне 4.
Якое слова атрымаецца? Запішыце.
а) калі да прыстаўкі слова непакора далучыць прыстаўку слова анямелы, корань слова прабачыць, суфікс слова задумлівы, суфікс слова хітрасць.
б) калі да прыстаўкі слова адразу далучыць прыстаўку слова посцілка, корань слова мсцівец, суфікс слова настолькі, суфікс слова дзверцы, постфікс слова спадзявацца.
в) калі да прыстаўкі слова выносісты далучыць корань слова водсвет, суфікс слова скрэбла, суфікс слова здаравеня, канчатак слова шахматы.

Заданне 5

Комментариев нет:

Отправить комментарий