Марфеміка і словаўтварэнне

 Марфема (грэч. morphe - форма) - найменшая структурная частка слова, якая выражае лексічнае або граматычнае значэнне.
 Аснова - частка слова без канчатка, якая выражае яго канкрэтнае лексічнае значэнне.
 Канчатак (флексія) - частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе і ўтварае граматычную форму слова.
 Нулявы канчатак - такі канчатак, які не выражаны гукамі і літарамі.
 Корань - агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае лексічнае значэнне.
 Прыстаўка (прэфікс) - частка асновы, якая стаіць перад коранем і надае слову новае лексічнае або граматычнае значэнне.
 Суфікс - частка асновы, якая стаіць пасля кораня і ўтварае новую форму або новае слова.
 Постфікс - частка асновы, якая знаходзіцца пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса.
 Інтэрфікс - службовая марфма, якая стаіць паміж простымі асновамі ў складаным слове і паказвае на сувязь гэтых асноў і іх значэнняў.


Спосабы ўтварэння слоў

Складанаскарочаныя словы




Комментариев нет:

Отправить комментарий